Вы тут

Папоў пра працэс футбаліста Шавеля: могуць судзіць і тых, хто думаў пра свабоду

Расціслаў Шавель / Наша ніва

У Мінску пачынаецца суд над футбалістам Расціславам Шавелем. Яго крымінальную справу разглядае суд Заводскага раёна (суддзя — Алег Каляда). 20-гадоваму спартсмену за ўдзел у пратэстах пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

"Вось яно, адзінства, для рэжыму, — піша ў Instagram самбіст Сцяпан Папоў. — ...Сёння судзяць тых, хто выйшаў за свабоду, заўтра будуць судзіць тых, хто думаў выйсці за свабоду, а паслязаўтра — тых, хто адмовіўся выйсці супраць тых, хто падумаў пра свабоду!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.