Вы тут

Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 476 чалавек

У Беларусі +8 новых палітвязняў / @viasna96

Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 476 чалавек, паведамляе spring96.org. Праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі яшчэ 8 чалавек. Гэта Віталь Брух, Сяргей Бялевіч, Віктар Дзенісенка, Іван Зубко, Яўген Калпачык, Андрэй Кандрасюк, Мікалай Федарэнка і Расціслаў Шавель. Яны абвінавачваюцца ці асуджаны па артыкуле "Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак", а Кандрасюк — "Масавыя беспарадкі".

Праваабароцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Палітвязні / pen-centre.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.