У Брэсце за ўдзел у пратэстах верасня 2020-га асудзілі яшчэ 12 чалавек

У Брэсце за ўдзел у пратэстах верасня 2020-га асудзілі яшчэ 12 чалавек

8 чэрвеня ў Брэсце за ўдзел у пратэстах верасня 2020-га асудзілі яшчэ 12 чалавек. Яны атрымалі тэрміны тэрміны да 2 гадоў "хіміі", трое палітвязняў выйшлі на волю, паведамляе spring96.org.

Гэта так званая справа карагода — 13 верасня 2020 года ўдзельнікі нядзельнага Маршу ў Брэсце зладзілі карагод на адным са скрыжаванняў. Іх судзяць групамі.

Суддзя Сяргей Маручак у Брэсцкім раённым судзе вынес наступныя прысуды: Раман Дзямідовіч, Марына Дарашук, Святлана Марчук, Алеся Крамчаніна і Вікторыя Каральчук асуджаны на 1,5 года "хатняй хіміі", муж і жонка Андрэй і Паліна Ляшко атрымалі 1,5 года "хіміі" і "хатняй хіміі" адпаведна, паэт і пчаляр з Пружаншчыны Мікалай Папека — 2 года "хіміі", палітзняволены Яўген Сіняк і яго сын Арсеній — па 2 года "хіміі", палітзняволеная 34-гадовая Вольга Глушань — 1,5 года "хатняй хіміі", палітзняволены 46-гадовы Раман Яхін асуджаны на 2 года "хатняй хіміі".

Глушань, Арсеній Сіняк і Яхін былі вызваленыя ў зале суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі