У Брэсце за карагод асудзілі яшчэ 13 чалавек

У Брэсце за карагод асудзілі яшчэ 13 чалавек

У Брэсце за карагод асудзілі яшчэ 13 чалавек, паведамляе spring96.org. Гэта ўжо пятая група пратэстоўцаў, якіх караюць за вулічную акцыю 13 верасня 2020 года. Тады ўдзельнікі нядзельнага Маршу зладзілі карагод на адным са скрыжаванняў. Супраць іх ужывалі вадамёт.

Суд Маскоўскага раёна (суддзя — Яўген Брэган) прызнаў пратэстоўцаў вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Прысуды — ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі строгага рэжыму.

34-гадовы Андрэй Аніскевіч атрымаў 1,5 года "хіміі", 45-гадовая Алена Лойка і 28-гадовая Галіна Чугунова — па 1,5 года "хатняй хіміі", палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў — 1,5 года "хатняй хімі". Іх вызвалі з пад-варты ў зале суда. 40-гадовы Андрэй Нямірскі, 23-гадовы Дзмітрый Курганоў, 39-гадовая Кацярына Смірнова, 20-гадовы Мікіта Увараў, 28-гадовая Сафія Нішт, Сяргей Ксенжук — атрымалі па 1,5 года "хатняй хіміі", 25-гадовы Ілля Палхоўскі — 2 года "хіміі", палітзняволены 27-гадовы Аляксандр Храпко — 1 год калоніі строгага рэжыму.

У Брэсце чакаюцца прысуды па той жа справе карагода яшчэ ў адносінах да 12 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі