Папа Рымскі сустрэўся з жонкамі абаронцаў "Азоўсталі"

Папа Рымскі Францішак сустрэўся з жонкамі ўкраінскіх абаронцаў "Азоўсталі", паведамляе vaticannews.va.

У Ватыкан прыехалі Кацярына Пракапенка і Юлія Федасюк. "Мы папрасілі Францішка прыехаць ва Украіну і правесці перамовы з Пуціным, каб той пакінуў нашу радзіму", — расказалі пасля сустрэчы жанчыны. Папа запэўніў іх, што будзе маліцца і зробіць усё, каб дапамагчы ў эвакуацыі з Марыупаля. 

Яны папрасілі Папу Францішка паўдзельнічаць у лёсе абаронцаў "Азоўсталі". Яны перадалі пантыфіку два лісты — ад сябе і ад кіраўніка УПЦ МП Ануфрыя, а таксамаі апошнія фотаздымкі з "Азоўсталі".

Юлія Федасюк сказала, што абаронцы "Азоўсталі" гатовыя здацца ў іншай краіне, якая не ўдзельнічае ў вайне, калі толькі расіяне дазволяць ім выйсці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.