Вы тут

Папа Рымскі падараваў Пуціну медаль "Усё можна страціць у вайне"

Reuters

Папа Рымскі Францішак Першы правёў перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Як перадае РБК, сустрэча адбылася 4 ліпеня ў папскай бібліятэцы Апостальскага палаца Ватыкана.

Пантыфік перадаў Пуціну гравюру з відам плошчы Святога Пятра працы Джузэпэ Вазі 1774 года і пасланне да Сусветнага дня міру 2019 года.

Акрамя таго, ён падарыў прэзідэнту Расіі медаль у гонар шостага года пантыфікату, прысвечаны 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны.

На медалі выгравіраваны надпіс: "Нішто не губляецца з мірам. Усё можна страціць у вайне". Гэта цытата з радыёзвароту папы Пія XII ад 24 жніўня 1939 года.

У сваю чаргу, Пуцін падарыў папу Францішку абраз з выявай апосталаў Пятра і Паўла, а таксама дыск з фільмам Андрэя Канчалоўскага "Грэх" пра Мікеланджэла.