Вы тут

Папа Рымскі Францыск распавёў, чаму ў дзяцінстве марыў быць мясніком

Папа Рымскі Францыск /​ Reuters

Папа Рымскі Францішак у дзяцінстве марыў быць мясніком. Пра гэта ён распавёў у ток-шоў, якое выйшла ў эфір у нядзелю ўвечары на тэлеканале RAI. Пантыфік упершыню прыняў удзел у ток-шоў на італьянскім тэлебачанні.

Францішак успомніў, як хадзіў у дзяцінстве з бацькамі на рынак. Там быў мяснік. У яго фартуху была кішэня, куды той клаў грошы. Гэта відовішча так уразіла тады будучага пантыфіка, што ён сказаў, што хоча быць мясніком.

"Калі мяне спыталі, чаму, я адказаў: "Вунь колькі ў яго грошай", — распавёў Францішак. Потым ён вывучаў хімію і планаваў паступаць на медыцынскі факультэт, але "ў 19 гадоў, калі прыйшло пакліканне", ён паступіў у семінарыю.

Францішак таксама назваў лекамі пачуццё гумару і распавёў пра пытанне, на якое так і не змог да гэтага часу знайсці адказ —  чаму пакутуюць дзеці?

"У мяне адказу няма. І на гэтае пытанне магу адказаць толькі, што трэба пакутаваць разам з імі. У гэтым быў праў Дастаеўскі", — сказаў Францішак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.