Вы тут

Папа Рымскі Францішак хоча наведаць Кіеў і Маскву

Папа Рымскі Францішак падчас інтэрв'ю / reuters.com

Папа Рымскі Францішак хоча наведаць Кіеў і Маскву. Пра гэта ў ён распавёў у інтэрв'ю Reuters. Гэта можа адбыцца пасля візіту пантыфіка ў Канаду, запланаванага на 24-30 ліпеня.

"Магчыма, пасля таго, як я вярнуся з Канады, мне ўдасца паехаць ва Украіну", — заявіў Папа Рымскі. Калі яго надзеі спраўдзяцца, відавочна, што галоўнай тэмай візіту стане спыненне вайны.

Ватыкан яшчэ вясной запытваў Маскву пра візіт Папы Рымскага, але там заявілі, што для яго "неадпаведны час". Цяпер жа, магчыма, "нешта змянілася".

У згаданым інтэрв'ю пантыфік абверг паведамленні аб тым, што ён плануе сысці ў адстаўку ў найбліжэйшай будучыні, а таксама абверг чуткі, што ў яго рак.

Францішку 85 гадоў. Ён займае пасаду Папы Рымскага з 2013-га. Ён — першы пантыфік з Лацінскай Амерыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.