Памёр заснавальнік "Газеты Слонімскай" Віктар Валадашчук
![Памёр заснавальнік "Газеты Слонімскай" Віктар Валадашчук](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/23754636_10214114997807355_1207627923952555226_n.jpg.webp?itok=y4R58f9e)
Памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" Віктар Валадашчук. Яму быў 61 год. Апошнім часам Валадашчук змагаўся з цяжкай хваробай.
Віктар Валадашчук у 1990-я быў журналістам папулярнай недзяржаўнай мінскай газеты "Свабода". Вясной 1997 года ён заснаваў у родным Слоніме тыднёвік "Газета Слонімская", які выдаецца дагэтуль (выйшаў 1151 нумар).