Памёр вядомы шахматыст Віктар Карчной

Памёр вядомы шахматыст Віктар Карчной

У Швейцарыі памёр вядомы шахматыст Віктар Карчной. Яму было 85 гадоў, інфармуе meduza.io.

Віктар Карчной — чатырохразовы чэмпіён СССР па шахматах (у 1960, 1962, 1964 і 1970 гадах). Ён двойчы (у 1978-м і 1981 гадах) гуляў матчы за званне чэмпіёна свету, але абодва разы прайграў Анатолю Карпаву.

У 1974 годзе Карчной з'ехаў з СССР на Захад, атрымаў швейцарскае грамадзянства. У Савецкім Саюзе ён лічыўся невяртанцам, з-за чаго яго сям'я падвяргалася пераследу.

У шахматы Віктар Карчной гуляў і ў апошнія гады жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі