Вы тут

Памёр вядомы беларускі джазмэн і кампазітар Авенір Вайнштэйн

Авеніру Вайнштэйну было 83 гады. Фота з сацсетак.

У Германіі на 84-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі джазмэн, кампазітар, журналіст, фатограф Авенір Вайнштэйн. Сумная вестка прыйшла з нямецкага горада Кіля. Апошнім часам музыкант цяжка хварэў, днямі перанёс аперацыю на пазваночніку, пасля якой знаходзіўся ў крытычным стане.

У Мінску Авенір Вайнштэйн жыў з 1950-х гадоў, працаваў у аркестры Дзяржаўнага ансамбля танцу БССР, пасля стварыў "Беларускі дыксілэнд", вядомы на ўвесь Савецкі Саюз. Вайнштэйн публікаваўся ў цэнтральных беларускіх газетах (гэта былі зацемкі, апавяданні, фельетоны, артыкулы, вершы), вёў музычныя праграмы на беларускім радыё. Пазней у музыканта былі ансамблі "АVENIR-BAND" і "У джазе толькі дзядулі".