Памёр салдат беларускага войска, у яго была хвароба сэрца

Як паведамляе БЕЛТА, упраўленне Следчага камітэта працягвае даследчую праверку па факце смерці маладога чалавека, салдата тэрміновай службы. Спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз зрабілі выснову, што прычынай смерці салдата стала "вострая каранарная недастатковасць, як следства ішэмічнай хваробы сэрца".



Спецыялісты высвятляюць, ці правільна аказвалася меддапамога салдату з боку медычных работнікаў.
 

Партал tut.by дадае, што памерлага салдата звалі Уладзіслаў Ягадкін (на здымку), яму было 18 гадоў. Меркаванні яго маці, Мінабароны гл. тут.

Фота — bymedia.net, tut.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі