Вы тут

Памёр расійскі палітык Віктар Анпілаў

Фота: ria.ru

На 73-м годзе жыцця памёр расійскі палітык Віктар Анпілаў. У яго быў інсульт. 13 студзеня Анпілава шпіталізавалі і з таго часу ён знаходзіўся ў стане комы.

Віктар Анпілаў — журналіст паводле адукацыі, у савецкія часы працаваў у замежжы, быў чальцом кампартыі. Палітыкай пачаў актыўна займацца пасля распаду СССР. У 1990-я Анпілаў быў адзін з лідараў апазіцыйнага руху, узначальваў пракамуністычную “Працоўную Расію”. Быў арганізатарам вулічных акцый, крытыкаваў дзейнасць першага расійскага прэзідэнта Барыса Ельцына. Падчас супрацьстаяння ў Маскве восенню 1993-га ён быў на баку Вярхоўнага Савета РФ, некалькі месяцаў правёў пад арыштам. У апошнія гады актыўнага ўдзелу ў палітыцы не браў.