Вы тут

Памёр польскі і амерыканскі гісторык Рычард Пайпс

Рычард Пайпс. Фота: rp.pl

У ЗША на 95-м годзе жыцця памёр польскі і амерыканскі гісторык Рычард Пайпс. Ён спецыялізаваўся на гісторыі Расіі і СССР, ачольваў каманду ЦРУ, якая займалася аналізам "савецкай пагрозы". У пачатку 1980-х Пайпс працаваў у Савеце нацыянальнай бяспекі Белага дома, быў дарадцам амерыканскага прэзідэнта Рональда Рэйгана. Ён напісаў больш за дзясятак кніг. Яго працы, прысвечаныя расійскай і савецкай гісторыі, лічацца аднымі з найлепшых, напісаных на Захадзе. Пайпс не верыў, што Расію чакае распад.

Рычард Пайпс — ураджэнец Польшчы. У 1940 годзе ён збег з краіны, акупаванай нацыстамі, і дабраўся да Злучаных Штатаў. Да выхаду на пенсію працаваў у Гарвардскім універсітэце.