Памёр Іосіф Кабзон

Памёр Іосіф Кабзон

Памёр Іосіф Кабзон. Ён — адзін з самых вядомых савецкіх і расійскіх эстрадных спевакоў. Кабзону было 80 гадоў.

Спявак нарадзіўся ва Украіне. Ён — народны артыст СССР. Кабзон удзельнічаў у палітычным жыцці, быў дэпутатам Дзярждумы Расіі. Падтрымліваў самаабвешчаныя рэспублікі на ўсходзе Украіны, атрымаў званне "герой ДНР".

Праблемы са здароўем у Іосіфа Кабзона пачаліся ў 2002 годзе, ён перанёс некалькі аперацый. У канцы ліпеня 2018-га спевака шпіталізавалі ў цяжкім стане.

У 2012-м Кабзон распавядаў, што яго ўнукі напалову беларусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі