Памёр інструктар палка імя Каліноўскага Мікола Молакаў

Мікола Молакаў

Мікола Молакаў / Скрыншот

Полк імя Каліноўскага паведаміў пра смерць свайго інструктара Міколы Молакава. Яму быў 71 год.

Молакаў — палкоўнік у адстаўцы. Ён ваяваў у Афганістане і ў іншых гарачых пунктах. А ў 2014 годзе, нягледзячы на сталы ўзрост, дапамагаў адбіваць расійскую агрэсію ва Украіне.

Спецыяльнасцю Молакава была спецыяльная вайсковая разведка, таксама ён быў інструктарам па выжыванні. У красавіку 2022 года ён ужо працаваў па гэтых напрамках з ПКК.

"Яго самаадданасць, мудрасць і вопыт застануцца ў нашых сэрцах назаўжды", — піша прэс-служба палка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі