Вы тут

Памёр беларускі навуковец Мечыслаў Часноўскі

Мечыслаў Часноўскі / bsu.by

Памёр беларускі навуковец і дыпламат Мечыслаў Часноўскі, паведамляе bsu.by. Яму было 73 гады. Часноўскі — доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар 150 навуковых працаў. У 2002-2014 гадах быў рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна, пасля працаваў у БДУ, быў загадчыкам кафедры міжнародных адносін.

На дыпламатычнай працы Мечыслаў Часноўскі знаходзіўся ў 1993-1996 гадах, быў часовым павераным у справах Беларусі ў Польшчы.

Часноўскі быў у "чорным спісе" ЕС, з якога яго выключылі восенню 2014 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.