Памёр амерыканскі рок-музыка Том Пэці

Памёр амерыканскі рок-музыка Том Пэці

На 67-м годзе жыцця памёр амерыканскі рок-музыка Том Пэці. У ноч на панядзелак яго знайшлі ў беспрытомным стане ва ўласным доме ў Малібу. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, высветлілася, што ў Пэці быў сардэчны прыступ. На працягу сутак ён знаходзіўся ў бальніцы, але выратаваць яго ўжо было немагчыма. Пасля таго, як лекары пераканаліся, што мозг не падае прыкмет актыўнасці, было прынятае рашэнне адключыць Тома Пэці ад сістэмы жыццезабеспячэння.

Пэўны час інфармацыя пра смерць музыкі з’яўлялася, а пасля абвяргалася. Сцвярджалася, што ён змагаецца за жыццё. Аднак нарэшце заяву зрабіла сям’я спевака, яе агучыў менеджар Тома Пэці Тоні Дзімітрыадэс. Быў пацверджаны факт смерці.

“Я быў самай высокай думкі пра Тома, — сказаў у інтэрв’ю часопісу Rolling Stone Боб Дылан. — Ён быў найвялікшым выканаўцам, поўным святла. Ён быў сябрам, і я яго ніколі не забуду".

Пэці атрымаў вядомасць у 1970-я гады. Яго гурт Tom Petty and the Heartbreakers стварыў такія хіты, як American Girl, Stop Draggin' My Heart Around, Breakdown, Listen to Her Heart. Пасля ў музыкі была і сольная кар’ера ды пэўны поспех. Толькі на мінулым тыдні скончыўся канцэртны тур, прысвечаны 40-м угодкам гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі