Памёр акцёр Барыс Хмяльніцкі

Сканаў народны артыст Расіі, акцёр тэатра і кіно Барыс Хмяльніцкі. Ён памёр у суботу на 68-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы, паведамілі тэлеканалу НТВ у Саюзе кінематаграфістаў Расіі.
Хмяльніцкі нарадзіўся ў 1940-м годзе ва Усурыйску. Акцёр закончыў Львоўскую музычную вучэльню і тэатральная вучэльня імя Шчукіна. Хмяльніцкі здымаўся ў такіх фільмах як "Дзікае паляванне караля Стаха", "Балада аб доблесным рыцары Айвенга", “Стрэлы Робін Гуда” і іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі