Вы тут

Пампеа: ЗША з еўрапейскімі партнёрамі разглядаюць мэтавыя санкцыі па Беларусі

Мінск, 8 верасня 2020-га / Reuters

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа выказаўся наконт сітуацыі ў нашай краіне. Паводле яго слоў, Вашынгтон сумесна з еўрапейскімі партнёрамі "разглядае магчымасць увядзення мэтавых санкцый у дачыненні ўсіх, хто датычны да парушэння правоў чалавека ў Беларусі", а таксама да фальсіфікацый вынікаў выбараў, паведамляе Reuters.

Пампеа заклікаў афіцыйны Мінск спыніць гвалт у дачыненні да беларускага народа, вызваліць затрыманых (а сярод іх і амерыканскага грамадзяніна Віталя Шклярава) і ўступіць "у канструктыўны дыялог з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускага грамадства". ЗША заклапочаны лёсам сябры прэзідыюма Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.