Памочнік прэзідэнта: сёння патрэбныя не "рэфарматары", а людзі-"капальнікі"

Беларускай прамысловасці на сённяшні дзень патрэбныя не "рэфарматары", а людзі-"капальнікі", якія разумеюць эканамічную сутнасць праблемаў і прапануюць іх рашэнне. Такое меркаванне на старонках газеты "Советская Белоруссия" выказаў памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў. Ткачоў спыніўся на асноўных праблемах айчыннай эканомікі: сітуацыі з запасамі гатовай прадукцыі на прадпрыемствах, на рынках збыту, цэнах, крэдытнай палітыцы банкаў. Ён адзначае, што адміністрацыі прэзідэнта ўдалося паўплываць на працу кіраўнікоў прадпрыемстваў, але праблемы засталіся.

"Бываючы на прадпрыемствах, бачыш шмат абсурдаў, якія мы самі і напрыдумвалі", — піша памочнік прэзідэнта. Сяргей Ткачоў перакананы, што час патрабуе "канкрэтных асэнсаваных дзеянняў" і ідэяў, у тым ліку эканамічнага, маркетынгавага і вытворча-тэхналагічнага характару. Ад вырашэння праблем у індустрыяльным сектары залежыць сацыяльна-эканамічная будучыня краіны, лічыць памочнік прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі