Паміж Украінай і Расіяй адбыўся вялікі абмен палоннымі
Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону
Вялікі абмен палоннымі адбыўся паміж Украінай і Расіяй.
Уладзімір Зяленскі ў сваім тг-канале напісаў пра вяртанне звыш 200 воінаў УСУ, Нацгвардыі, ВМС, памежнікаў. Па яго словах, частка з вызваленых байцоў абараняла Марыупаль і "Азоўсталь". Амбудсмен Дзмітрый Лубінец паведаміў пра 230 вызваленых з палону ўкраінскіх вайскоўцаў.
Расійскае Мінабароны заявіла пра вяртанне з палону 248 чалавек.
Гэта першы абмен палоннымі са жніўня 2023 года. Цяпер ён адбыўся пры пасярэдніцтве Арабскіх Эміратаў.
Украінцы, якія вярнуліся з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.