Паміж барыкадамі і перамовамі: як зрабіць выбар — эфір з Усавым

Паміж барыкадамі і перамовамі: як зрабіць выбар — эфір з Усавым

Мы распачынаем штотыднёвую праграму з палітолагам Паўлам Усавым. Выходзіць яна будзе ў серады а 12-й. У першым выпуску гаворым пра тое, што за 30 гадоў незалежнасці беларусы так і не вызначыліся са сваім геапалітычным выбарам: яны хочуць быць з Расіяй ці з Захадам? Не, тое, што яны хочуць сядзець на двух, як мінімум, крэслах, вядома даўно. І лідары, што з’явіліся на хвалі пратэстаў 2020 года, былі з такімі ж поглядамі. Вось толькі час сёння такі, што выбар мусіць быць зроблены.

Чаму без геапалітычнага выбару далей існаваць немагчыма і якую ролю ў гэтым адыгрывае Офіс Ціханоўскай? Чаму заявы Ціханоўскай, звязаныя з роллю беларусаў у супраціве расійскай агрэсіі ва Украіне, некаторыя аналітыкі называюць “стрэлам у нагу”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі