Вы тут

Памерла вакалістка гурта Roxette Мары Фрэдрыксан

euroradio.fm

На 62-м годзе жыцця памерла Мары Фрэдрыксан, вакалістка шведскага поп-рок-гурта Roxette. Шведскія СМІ спасылаюцца на менеджарку артысткі Мары Дымберг, якая паведаміла, што Фрэдрыксан памерла раніцай 9 снежня пасля працяглай хваробы.  

У 2002 годзе ў артысткі дыягнаставалі рак мозга. У 2016-м Roxette абвясцілі аб спыненні канцэртнай дзейнасці. Тады Фрэдрыксан растлумачыла, што дактары параілі ёй устрымацца ад гастроляў, бо яна мела праблемы з памяццю і арыентацыяй у прасторы. За пяць гадоў да гэтага шведскія зоркі паспелі наведаць Беларусь: у 2011 годзе поп-рокеры выступілі ў беларускай сталіцы на стадыёне “Мінск-Арэна”. 

Мары Фрэдрыксан стварыла Roxette у 1986 годзе разам з гітарыстам і аўтарам тэкстаў Перам Гесле. Чатыры хіты Roxette займалі першае месца ў амерыканскіх чартах Billboard.