Памерла самая цяжкая жанчына ў свеце

Памерла самая цяжкая жанчына ў свеце

Памерла самая цяжкая жанчына ў свеце. Грамадзянка Егіпта Іман Ахмед Абдулаці важыла каля 500 кг. Гэта было следствам цяжкіх захворванняў. Да таго ж яна перанесла інсульт і з 25 гадоў была прыкавана да ложка. Падчас лячэння ў бальніцы ў Індыі яна страціла больш за 200 кг і ўпершыню за шмат гадоў змагла сесці. Метады лячэння не спадабаліся сястры жанчыны (была зроблена аперацыя па змяншэнню страўніка на 15%, таксама выдалілі частку тлушчу), і яе перавезлі ў бальніцу ў Абу-Дабі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Там Іман Ахмед Абдулаці і памерла.

Як адзначае ria.ru, за 36-гадовай пацыенткай назіралі каля 20 лекараў. Аднак яны не змаглі выратаваць жыццё жанчыне. Яна памерла ад кішачнай непраходнасці і нырачнай недастатковасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі