Памерла грамадская актывістка Вольга Жураўлёва
![Вольга Жураўлёва](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/urauliova240427-u7syg.jpg_1.jpg.webp?itok=ty2WA4a6)
Вольга Жураўлёва / nashaniva.com
Памерла грамадская актывістка Вольга Жураўлёва. Пасля выбараў 2020 года яна жыла ва ўкраінскай Бучы, але калі пачалася паўнамаштабная вайна, перабралася ў Варшаву.
Вольга з 2006 года ўдзельнічала ў дэмакратычным руху. А ў 2014-м выйшла з плакатам "Смерць крамлёўскім акупантам" на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.
Што стала прычынай смерці, невядома. Рэдакцыя выказвае спачуванні родным і сябрам Вольгі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.