Памерла французская журналістка, параненая ў Масуле

Памерла французская журналістка, параненая ў Масуле

Памерла французская журналістка, якая была параненая ў іракскім горадзе Масул. Веранік Рабер было 54 гады. Доўгі час яна займалася асвятленнем падзей на Блізкім Усходзе, пісала для французскіх і швейцарскіх СМІ. 19 чэрвеня ў Масуле прагучаў выбух, у выніку якога загінуў яшчэ адзін французскі журналіст — Стэфан Вільнёў, а таксама курдскі журналіст Бахціяр Адад. Раненні атрымаў яшчэ адзін журналіст з Францыі — Самюэль Фарэ. Рабер зрабілі аперацыю ў Багдадзе, пасля чаго прывезлі на радзіму, за яе жыццё змагаліся ў ваенным шпіталі ў прыгарадзе Парыжа, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Па некаторых звестках, Веранік Рабер разам з калегамі здымала рэпартаж пра французскіх ісламістаў, якія ваююць у Іраку. За тры апошнія гады ў гэтай краіне загінулі 28 журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі