Палякі пацвердзілі, што адзін з салдатаў уцёк
![Палякі пацвердзілі, што адзін з салдатаў уцёк](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paliak-1712.jpg.webp?itok=iuzv3ZDJ)
У польскім войску пацвердзілі знікненне аднаго з салдатаў. У афіцыйным паведамленні ў Твітары 16-й Паморскай механізаванай дывізіі гаворыцца, што яны не маюць інфармацыю, што вайсковец уцёк у Беларусь.
Тым часам у праўладных ТГ-каналах з’явіліся фота, як у паляка бяруць інтэрв’ю прадстаўнікі беларускага дзяржаўнага тэлеканала.
Як распавядала Еўрарадыё, пра пераход польскага вайскоўца на беларускі бок паведаміла прэс-служба Памежнага камітэта. Паведамляецца, што 24-гадовы Эміль Чэчка папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, бо нязгодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе.
— 16 Dywizja Zmechanizowana (@16Dywizja) December 17, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.