Палівальныя машыны пасля дажджу прыбіраюць намыў пяску і бруду

Палівальныя машыны пасля дажджу прыбіраюць намыў пяску і бруду

Зранку 26 ліпеня пасля моцнай залевы на вуліцы Мінска выйшлі палівальныя машыны. У сацсетках пасыпаліся жарты, маўляў, гэта робіцца, каб горад быў яшчэ чысцейшым. Але, аказваецца, справа ў іншым. Па словах галоўнага інжынера ГарРамАўтадар Мінгарвыканкама Яраслава Паўлоўскага, машыны прыбіраюць намыў пяску, які апынуўся пасля дажджу на праезджай частцы і часам дасягае нават 10 см:


"Машыны выйшлі на вуліцы не таму, што нам няма чаго рабіць. Паглядзіце, што намыла з зялёных зон, з будаўнічых пляцовак ― пясок, бруд. На высокіх месцах вада хутка ўсё змывала ў нізіны. А ў нізкіх месцах вельмі шмат пяску. Напрыклад, на вуліцы Аэрадромнай ідзе будоўля, і ўвесь будаўнічы бруд ідзе на дарогу. Таму прыбралі, павымяталі і прамылі".


Усяго ў прыборцы горада пасля залевы ўдзельнічалі 54 палівальныя машыны, 40 трактароў-шчотак, іншая тэхніка, а таксама 651 работнік ГарРамАўтадар.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі