Палітзняволеную Сафію Сапегу адправяць даседжваць тэрмін у Расію

Сафія Сапега / "Вясна"
Сафія Сапега / "Вясна"

Палітзняволеную Сафію Сапегу адправяць даседжваць тэрмін у Расію. Беларускі бок даў на гэта згоду.

Па словах адваката Антона Гашынскага, маці дзяўчыны і яе бацька падалі хадайніцтва ў Мінюст РФ аб пераводзе дачкі ў Расію.

Цяпер сям'я чакае суда ў Расіі, які павінен устанавіць тэрмін адбывання пакарання Сафіі на радзіме. Пасля гэтага яе перавод у іншую краіну стане тэхнічна магчымы.

Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам. Самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пазнея яе асудзілі да 6 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі