Палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з "Валадаркі" (СІЗА №1), паведамляюць праваабаронцы. Пра яе цяперашні стан звестак няма.
Жанчына была шпіталізаваная яшчэ 16 сакавіка. Прычыны шпіталізацыі невядомыя. Таксама праваабаронцы не ведаюць, куды перавялі палітзняволеную.
Культуролага Аксану Зарэцкую затрымалі напрыканцы снежня 2022 года. 14 сакавіка ёй прысудзілі 1,5 года калоніі паводле "народнага" арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).