Аксане Зарэцкай прысудзілі 1,5 года калоніі, Багдану Караўцу — 2 гады

Аксана Зарэцкая / Еўрарадыё
Аксана Зарэцкая / Еўрарадыё

14 сакавіка ў Мінску агучылі чарговы прысуд палітзняволеным. Экспертка па этыкеце Аксана Зарэцкая асуджана на 1,5 года калоніі, заснавальнік кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы "Белы Квадрат" Багдан Каравец — на 2 гады. Такі ж тэрмін запрасіла абвінавачванне. Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна сталіцы (суддзя  — Кацярына Мурашка), паведамляе @rada_vision.

Зарэцкую і Караўца прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў масавых вулічных пратэстах. У абодвух ёсць непаўналетнія дзеці.

У сваім апошнім слове Аксана Зарэцкая папрасіла прабачэння ў сям’і за тыя выпрабаванні, якія ім давялося вытрымаць у сувязі з яе пазбаўленнем волі: "Я думала, што магу перажыць любое пакаранне, але развітанне з роднымі і іспыты для блізкіх — самае складанае".

Зарэцкая ў 2020-м уваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі напрыканцы снежня 2022 года.

Аксане Зарэцкай прысудзілі 1,5 года калоніі, Багдану Караўцу — 2 гады

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі