Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця
Наталля Левая / фота з яе старонкі "Вконтакте"
Мамай стала экс-палітзняволеная Наталля Левая, якая выйшла на волю 19 лютага. У яе нарадзіўся хлопчык, паведамляе "Белсат".
Наталлю Левую асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў ў фінансаванні вайны, "экстрэмісцкага фармавання" і "экстрэмісцкай дзейнасці". Яна працавала ў Польшчы IT-спецыялісткай, у снежні 2023 года звольнілася і вярнулася ў Беларусь. Перад паездкай яна выплаціла "кампенсацыю" за данаты, якія рабіла ў 2020 годзе, і атрымала адпаведную даведку ад КДБ. Аднак у яе нібыта знайшлі нейкія іншыя данаты, раней невядомыя, і асудзілі за іх. Акрамя вялікага тэрміну ёй прызначылі штраф у 40 тысяч рублёў.
Жанчына зацяжарыла ў калоніі пасля спаткання з мужам. У лютым яе выпусцілі па памілаванні Лукашэнкі.