Палітзняволеная даслала сыну вельмі кранальны ліст

Палітзняволеная даслала сыну вельмі кранальны ліст

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк даслала з-за кратаў сыну вельмі кранальны ліст. Тэкст апублікаваў яе муж.

"Мой мілы, дарагі, любімы сыначка! Дзякуй за твой допіс да мяне. Я ведаю аб тваім суме, і таксама сумую, што не магу раніцаю будзіць цябе, удзень сустракаць са школы, а ўвечары жадаць "дабранач"! Я вельмі люблю цябе і браціка штодня і штосекунды, любіла нават тады, калі вас яшчэ не было на свеце. Славамір, ты ўжо амаль дарослы і шмат разумееш. Будзь цвёрды, мой маленькі мужчына! Вучыся, але бяры толькі тое, што табе трэба, дапамогай таце і бабулям, беражы і ня крыўдзь Сташыка. У гэты час шмат дзяцей Беларусі чакаюць сваіх маму ці тату, ты не адзін. Моцна абдымаю цябе! Хутка мы ізноў будзем разам!"

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня знаходзіцца ў СІЗА па справе аб гвалце над міліцыянтам. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі