Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію

Уладзімір Мацкевіч / З архіву Еўрарадыё
Уладзімір Мацкевіч / З архіву Еўрарадыё

Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію з магілёўскай турмы, піша @methodology_by. За кратамі ён са жніўня 2021-га. У чэрвені 2022-га Мацкевіч быў асуджаны на пяць гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "абразе Лукашэнкі" (за відэазапіс на YouTube-канале), "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (удзел у вулічнай акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года) і "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем" (так называюць платформу народных прадстаўнікоў "Сход").

У магілёўскую турму Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў ліпені. У зняволенні ён піша кнігі, нягледзячы на пагрозу канфіскацыі тэкстаў.

Новы адрас палітвязня: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі