Філосаф Уладзімір Мацкевіч асуджаны на 5 гадоў зняволення
![Філосаф Уладзімір Мацкевіч асуджаны на 5 гадоў зняволення](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mackievicz-2408.jpg.webp?itok=n37FnU_K)
Філосаф Уладзімір Мацкевіч асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "абразе Лукашэнкі" (за відэазапіс на YouTube-канале), "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (удзел у вулічнай акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года) і "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем" (так называюць платформу народных прадстаўнікоў "Сход").
Прысуд 23 чэрвеня агучылі ў Мінскім абласным судзе (суддзя — Сяргей Епіхаў). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.