Вы тут

Палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса перавялі з “Валадаркі” ў Віцебскі СІЗА

Эдуард Пальчыс / Еўрарадыё

На пачатку лютага блогера Эдуарда Пальчыса з “Валадаркі” перавялі ў Віцебскі СІЗА-2, паведамляюць праваабаронцы.

Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі 17 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "распальванне сацыяльнай варожасці", "арганізацыя масавых беспарадкаў", "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ".

Агулам палітвязню пагражала да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Эдуарду Пальчысу 31 год. Праваабаронцы ўжо прызнавалі яго палітвязнем у 2016 годзе. Ён з’яўляецца заснавальнікам сайта 1863x.com. Таксама Эдуард вёў тэлеграм-канал, які быў прызнаны экстрэмістскім.

Жонка Эдуарда была вымушаная цяжарнай з'ехаць за мяжу і нарадзіла там дачку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.