"Палітычны пераслед удзельнікаў алімпійскага руху" — BSSF пра завочны прысуд

Міжнародным структурам паведамілі пра палітычны пераслед у Беларусі / pixabay.com

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) звярнуўся ў 48 Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў еўрапейскіх краін, а таксама ў НАК Злучаных Штатаў, Міжнародны алімпійскі камітэт і Еўрапейскія алімпійскія камітэты з нагоды вынясення ў Беларусі завочнага прысуду Аляксандру Апейкіну і Аляксандры Герасімені. Ім паведамляецца, што 26 снежня выканаўчаму дырэктару BSSF Апейкіну і экс-кіраўніцы фонду Герасімені ў Мінску прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі. Дадаткова ўлады РБ плануюць разгледзець пытанне аб пазбаўленні іх грамадзянства.

"Гэта відавочна палітычны пераслед удзельнікаў алімпійскага руху, якія змагаюцца за правы спартоўцаў і захаванне Алімпійскай хартыі", — піша ў звароце BSSF. Ён заклікае Міжнародны алімпійскі камітэт правесці спецыяльнае расследаванне па факце незаконных абвінавачанняў з боку Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, Беларускай федэрацыі хакея і Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я ў сувязі з адкліканнем з нашай краіны шэрагу спартыўных спаборніцтваў у 2021 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.