Вы тут

Палітвязню Аляксандру Івуліну зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Аляксандр Івулін / baj.by

Палітвязню Аляксандру Івуліну зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. На які тэрмін — пакуль невядома, паведамляюць праваабаронцы. Блогер і футбаліст "Крумкачоў" знаходзіцца за кратамі з пачатку чэрвеня 2021 года.

У ліпені Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачванне па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак", яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

Спачатку Івулін адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту (пакаралі за нібыта бел-чырвона-белы сцяг на акне). На волю не выпусцілі — узялі пад варту на два месяцы. У пачатку верасня працягнулі яшчэ на месяц. Ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску.

Незадоўга да свайго арышту Аляксандр Івулін забіў першы гол у складзе "Крумкачоў" (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.