Палітвязнямі прызналі Яну Пінчук і яшчэ дзевяць беларусаў

У Беларусі вырасла колькасць палітвязняў / ПЦ "Вясна"
У Беларусі вырасла колькасць палітвязняў / ПЦ "Вясна"

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". На сёння гэты статус маюць 1334 чалавекі.

Новымі палітвязнямі прызнаныя Ілля Верамееў, Марына Санкевіч, Валянцін Музыкін, Станіслаў Пугачоў, Анатоль Міхайлаў, Павел Мякіш, Сяргей Шамецька, Яна Пінчук, Сяргей Пасюк, Ілля Трубін.

З іх найбольш вядомая, бадай што, Яна Пінчук — адміністратарка пратэснага чата, затрыманая ў Расіі і выдадзеная ў Беларусь.

Сяргей Шамецька — фігурант справы "Рабочага руху", яго вінавацяць у здрадзе дзяржаве.

Ілля Трубін на закрытым судзе асуджаны на 16 гадоў паводле абвінавачвання ў актах тэрарызму: ён спаліў два парталы сістэмы аплаты за праезд на аўтадарогах.

Астатнія — абвінавачаныя нібыта у сацыяльнай, нацыянальнай рэлігійнай ды іншай варожасці, а таксама ў закліках да санкцыяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі