“#Каб не ср@лі галубы”: пра паэзію, птушак, прэміі і эміграцыю — эфір

Зміцер Дзядзенка

Зміцер Дзядзенка / Еўрарадыё

Здавалася б, зусім нядаўна мы сустракаліся ў эфіры з пісьменнікам Змітром Дзядзенкам і размаўлялі пра яго кнігу “Гульні Цырцэі”, а ён ужо чакае з выдавецтва сваю новую кнігу. Дарэчы, наша размова ў эфіры адбывалася напярэдадні абвяшчэння пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. І Зміцер заняў другое пачэснае месца. Супадзенне? Мы ў рэдакцыі так не думаем. Але цяпер не пра гэта, а пра новую кнігу Змітра, якую выдаў “Камунікат”. Першае, што прыцягвае да яе ўвагу, — назва. Але ж, безумоўна, не толькі яна.
 
Чым адметная новая кніга Дзядзенкі і ці не было сумневаў наконт абранай назвы? Ці ёсць у нашыя складаныя часы месца для жартаўлівай і несур’ёзнай літаратуры і што ўвогуле абываецца з беларускай літаратурай сёння? Што беларускага застаецца ў эміграцыйнай літаратуры і што ўплывае на творчасць Змітра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.