Палітвязня Кубарава прызналі вінаватым у спыненні 107 маршрутаў "Мінсктранса"

Палітвязня Кубарава прызналі вінаватым у спыненні 107 маршрутаў "Мінсктранса"

25-гадовы палітвязень Дзмітрый Кубараў павінен заплаціць "Мінсктрансу" больш за 45 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у "блакаванні дарог" 11 жніўня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Пазоў "Мінсктранса" да Кубарава разглядала суддзя Інэса Курко ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. "Мінсктранс", што ад блакавання дарог страціў 45 181,42 рубля за 6 гадзін 40 хвілін. Гаворка ідзе пра часавы адрэзак з 18:30 11 жніўня да 1:10 12 жніўня каля станцый метро "Малінаўка" і "Пятроўшчына".

Самога Кубарава на судзе не было, яго інтарэсы прадстаўляў адвакат. Ён заўважыў, што Кубараву "прыпісалі" 57 лішніх маршрутаў у параўнанні з тым актам, які разглядалі на першым судзе хлопца. Пасля доўгіх спрэчак высветлілася, што пазоўны акт, як заявілі юрысты, быў не дакладны. Як падлічыў "Мінсктранс", Кубараў нібыта спыніў грамадскі транспарт на 107 маршрутах.

Адвакат звярнуў увагу, што Кубарава судзілі за дзеянні, учыненыя разам з іншымі асобамі. На гэта прадстаўніца "Мінсктранса" заявіла, што Кубарава вінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а, значыць, ён і арганізаваў блакаванне руху. Пракурор прапанаваў, каб палітвязень сам спаганяў неабходную суму з астатніх "нявысветленых асоб".

Акрамя выплаты "Мінсктрансу" Дзмітрый павінен заплаціць яшчэ і дзяржпошліну — 2 259,07 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі