Палітвязні, дэпартаваныя 13 снежня, пачалі атрымліваць статус у Польшчы
Аўтобус з вызваленымі палітвязнямі / Еўрарадыё
Беларускія палітвязні, прымусова дэпартаваныя з радзімы 13 снежня 2025 года, пачалі атрымліваць статус у Польшчы.
Еўрарадыё вядома як мінімум пра адзін такі выпадак: беларус атрымаў статус палітуцекача.
13 снежня былі вызваленыя 123 палітвязні. Большасць з іх прымусова вывезлі з Беларусі ва Украіну. Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і некалькі замежнікаў вывезлі ў Літву.
Як вядома, вызваленых палітвязняў не проста прымусова вывозілі за межы Беларусі — вялікую частку з іх адправілі без ніякіх дакументаў, у іншых пашпарты анулявалі пасля выезду. Палітвязняў, вывезеных ва Украіну, перавезлі ў Польшчу і Літву. Легалізавацца ім дапамагаюць праваабарончыя арганізацыі і структуры дэмакратычных сілаў.