Палітвязень Уладзімір Булаўскі асуджаны на 2 гады калоніі

Уладзімір Булаўскі / spring96.org
Яго прызналі вінаватым у "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў".
Палітвязень Уладзімір Булаўскі асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Справу разглядаў суд Першамайскага раёна Віцебска (суддзя — Міхаіл Юрчанка). Булаўскі не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове, паведамляе @viasna96.
Уладзімір Булаўскі — вядомы віцебскі музыка і арганізатар канцэртаў. За кратамі ён знаходзіцца ад снежня 2022 года. За апошнія гады яго шмат разоў затрымлівалі, але гэта быў адміністрацыйны арышт. У студзені 2023-га ён не выйшаў пасля "сутак", стала вядома пра крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.