Палітвязень Сяргей Пятрухін у магілёўскай турме парэзаў сабе вены
Палітвязень Сяргей Пятрухін у магілёўскай турме № 4 парэзаў сабе вены. Менавіта з-за гэтага яго адправілі ў карцар. Пра гэта ў Facebook напісаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Па звестках, якія ён атрымаў ад адваката Пятрухіна (ён сустракаўся з палітвязнем), прычына спробы суіцыду — жудасная антысанітарыя ў камеры, куды яго перавялі, і сукамернікі.
Пятрухін трапіў у карцар 25 лютага і будзе ў ім да 17 сакавіка. Цяпер яго стан здароўя здавальняючы, кажа адвакат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.