Вы тут

Палітвязня Сяргея Пятрухіна пакаралі карцарам да 7 сакавіка

Сяргей Пятрухін у судзе / nn.by

Палітвязня Сяргея Пятрухіна пакаралі карцарам да 7 сакавіка. Пра гэта стала вядома выпадкова — у магілёўскай турме № 4 не прынялі перадачу для яго. Пра гэта ў Facebook напісаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 лютага суд Кастрычніцкага раёна Магілёва пачаў разгляд крымінальнай справы брэсцкіх блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Іх абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у абразе прадстаўніка ўлады, а Пятрухіна яшчэ і ў абразе суддзі. За кратамі яны знаходзяцца з пачатку лета 2020 года.

Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна з суда выдалілі "за парушэнне парадку судовага пасяджэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.