Вы тут

Палітвязень асуджаны на паўтара года калоніі за каментар у інтэрнэце

Аляксандр Пятрашка / Фота з сацсетак

Палітвязень Аляксандр Пятрашка асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Крымінальную справу разглядаў Гродзенскі абласны суд (суддзя — Васіль Скок). 34-гадовага Пятрашку прызналі вінаватым у "распальванні варожасці ці варажнечы" і "абразе прадстаўніка ўлады".

Аляксандр Пятрашка быў затрыманы ў верасні 2021 года ў Гродне па справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце. Тады масава затрымлівалі тых, хто нешта пісаў пра перастрэлку ў мінскай кватэры, у выніку якой загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцэр.

Сёлета Пятрашка быў унесены КДБ у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.