Вы тут

Палітвязень Андрэй Пачобут: адчуў на сабе прыкметы незадаволенасці

Андрэй Пачобут / baj.by

Палітвязню, журналісту Андрэю Пачобуту адмовілі ў спатканні з жонкай і дачкой. Здарылася гэта пасля таго, як яго вазілі ў Следчы камітэт. Пачобуту прапаноўвалі з'ехаць у Польшчу ў абмен на вызваленне, але ён адмовіўся. З лістоў родным стала вядома, што палітвязня перавялі ў іншую камеру. Ён адразу адчуў на сабе прыкметы незадаволенасці вынікам паездкі ў СК. Цяпер ён знаходзіцца "пад асаблівым кантролем", адбываюцца пастаянныя праверкі, паведамляе baj.by.

Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі трэці месяц. Яму, як і яшчэ групе польскіх актывістаў, выставілі абвінавачванне ў "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы і нянавісці". У канцы траўня затрыманых па “справе палякаў” Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву вывезлі з Беларусі ў Польшчу. Старшыня непрызнанага ўладамі нашай краіны “Саюза палякаў Беларусі” Анжаліка Борыс, як і Пачобут, выязджаць адмовілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.