Паліттэхнолаг: Лукашэнка не зможа перамагчы Telegram, яго трэба ўзначаліць

Ілюстрацыя: unian.info
Ілюстрацыя: unian.info

Расійскі паліттэхнолаг Марат Башыраў у сваім аўтарскім тэлеграм-канале “Политджойстик” адгукнуўся на нядаўнія заявы Аляксандра Лукашэнкі аб інтэрнэце. Лукашэнка заўважыў, што беларускія СМІ слабыя ў змаганні "з рознага кшталту каналамі, старонкамі і сайтамі", якія праводзяць інфармацыйныя атакі на Беларусь. Башыраў лічыць, што гэта няправільная пастаноўка пытання:

Политтехнолог: у Лукашенко не получится победить Telegram, его нужно возглавить

"Не магу ўявіць сабе, што прэзідэнт Пуцін пачне перажываць праз тэлеграм-каналы. А прэзідэнт Лукашэнка ўсур'ёз праводзіць нараду і абмяркоўвае "пытанні абароны ад інфармацыйных правакацый, выяўлення інфармацыйных пагроз і ацэнкі рызык". Магчыма, яму прыносяць раздрукоўкі самых злых постаў у тэлеграме, але тады гэта пытанне да яго маніторынгавай службы — не сам жа ён сёрфіць у інтэрнэце.

На самай справе, Рэспубліка Беларусь прыкоўвае ўсё больш і больш увагі. Усе адчуваюць, што ідзе вялікая гульня на збліжэнне краін, і інфармацыйны фон усяго толькі ідзе за навінамі ад двух прэзідэнтаў. Таму, магчыма, варта паставіць пытанне не пра забароны тых жа тэлеграм-каналаў у РБ (іх і ў Расіі-та блакаваць не могуць), а пра перагляд інфармацыйнай палітыкі.

Вядома ж, што калі не можаш перамагчы, дык трэба ўзначаліць. Найміце ў рэшце рэшт каго-небудзь у Расіі і стварыце сваю сетку цікавых для Расіі каналаў. Інавацыйнага духу стварыць крыптабіржу ў Мінску хапіла ж!".

Марат Башыраў — расійскі паліттэхнолаг. З 1997 года ўдзельнічаў у розных выбарах. З 2004 года працуе на кіруючых пасадах у групе кампаній "Ренова" расійскага мільярдэра Віктара Вексельберга. Улетку 2014 году паўтара месяца быў старшынёй Савета міністраў так званай "Луганскай Народнай Рэспублікі". У цяперашні час узначальвае "Цэнтр вывучэння праблем міжнародных санкцыйных рэжымаў" і вядзе тэлеграм-канал "Политджойстик".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі