Палітолаг: Ва Украіне разгорнецца нацыянальная вайна і пяройдзе на Беларусь

Еўрарадыё: Еўрасаюз уводзіць візавыя санкцыі за прысуд Юліі Цімашэнкі. Што гэта азначае для Украіны?

Алег Соскін: Будзе тое ж што ў Беларусі, будзе арыштаваная ўся маёмасць  прэзідэднта Украіны і яго сям’і за мяжой, банкаўскія рахункі, нерухомасць, замежная маёмасць народных дэпутатаў, напрыклад, Іванюшчанкі. Хутчэй за ўсё будзе атабранае ЕЎРА-2012, яго забярэ Германія, тры нямецкія гарады, напрыклад, Берлін, Дрэздэн і Лейпцыг. Будуць арыштоўвацца прадстаўнікі ўлады што маюць ценявы бізнэс, напрыклад, у Манака ці іншых краінах. Будзе забаронены выезд прадстаўнікам улады і членам іх сем'яў. Напрыклад, дзецям, што навучаюцца ў прэстыжных універсітэтах Германіі, Англіі будзе забаронены ўезд на навучанне. Гэта для пачатку. А потым будзе яшчэ весялей, потым будуць высылаць амбасадараў, напрыклад з Германіі. Будзе ўведзеная эканамічная блакада, як на Кубу. А далей будзе Лівія. Нацыянальная вайна пачнецца з Галічыны. А далей той жа працэс, што ў Лівіі, Сірыі, Йемене. Я рэдка памыляюся. Калі зараз не будуць вызваленыя палітычныя зняволеныя, ці будуць новыя палітычныя рэпрэсіі, то будуць прымененыя тыя ж санкцыі, што да Лівіі, Кубы і іншых краін, дзе ўсталяваўся дыктатарскі рэжым. Палітычная партыя не мае права выкарыстоўваць дзяржаўныя органы для рэпрэсій супраць палітычных апанентаў і захопу ўлады.

Еўрарадыё: У беларускім чорным спісе каля двухсот асобаў. Колькі можа быць асобаў ва ўкраінскім чорным спісе?

Алег Соскін: Я думаю дзве тысячы. Будзе даўжэйшы спіс і больш жорсткія санкцыі. 

Еўрарадыё: Якой логікій карыстаюцца ўкраінскія ўлады на вашую думку?

Алег Соскін: Яны думалі, што згуляюць з Еўрасаюзам, Расіяй і Злучанымі Штатамі ў данецкія напарсткі. Думалі, што будуць размаўляць, абяцаць, а рабіць сваю справу. І ў выніку Еўрапейскі саюз і іншыя будуць маўчаць і думаць: рабіце далей, дурыце нас. Але ў рэшце рэшт мяжа была пяройдзеная. Цімашэнка асуджаная, Луцэнка асуджаны, Волга сядзіць у турме, Кушнароў забіты, раней быў забіты Яўген Шчэрбань, народны дэпутат, то бок адбыўся шэраг палітычных забойстваў. Прыйшоў час плаціць па рахунках. 

Еўрарадыё: Але ж Беларусь не выконвае ўмовы Еўрасаюза і тым не менш Еўрасаюз спрабуе праводзіць дыялог. Ці пойдзе Украіна па слядах Беларусі?

Алег Соскін: Можа быць, народ Беларусі пагаджаецца на гэта, але ва Ўкраіне такога не будзе. Ва Ўкраіне будзе магутнае нацыянальнае супраціўленне рэжыму. Разгорнецца проста нацыянальная вайна. Я думаю, што тады яна распаўсюдзіцца і на Беларусь. У вас проста ў нацыі нестае нацыянальнай самасвядомасці і няма традыцыі барацьбы супраць дыктатуры. Лукашэнка павінен тэрмінова пайсці на лібералізацыю, бо калі ва Ўкраіне пачнецца вайна, то яна пяройдзе і на Беларусь несумненна. 

Еўрарадыё: А ці магчымы для Украіны крок назад?

Алег Соскін: Ва ўладаў застаўся тыдзень. Гэта іх апошні шанец уратавацца. Ці выкарыстаюць яны яго – невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі